Купалле у парку-гатэле Яркi 8 лiпеня

Купалле у парку-гатэле Яркi 8 лiпеня: Фотография
Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны.

Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць Папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям.

Парк-гатэль “Яркі” запрашае далучыцца да прыгожага і чароўнага летняга свята па беларускіх традыцыях!

8 ліпеня

Вас чакае:
- Пляценне вянкоў;
- Вогнішча: карагоды, гульні, пераскокі;
- Варожбы на вянках;
- Чарадзейныя казкі;

20.00 – Пачатак (пляцоўка ля пляжу). Знаёмства з гiсторыяй свята
20.30-20.45 – Пляценне вянкоў
20.45-21.30 – Гульнi, а таксама пошук сiмвалу свята – Папараць-кветкi
21.30-22.30 – Вогнішча i пусканне вянкоў на ваду

Запрашаем усіх далучыцца да свята Купалле ў парку-гатэле “Яркі”!

Бясплатна для ўсіх жадаючых.